Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.03.2023

Неделя славянской филологии

  Падведзены вынікі тыдня "Славянскай філалогіі" па вучэбных прадметах "Беларуская мова і літаратура", "Русский язык и литература".

У першы дзень было праведзена адкрыццё тыдня “Славянскай філалогіі”.

Мы жывем у век камп’ютарных тэхналогій, і чытанне часцей адыходзіць на другі план. А менавіта мастацкія творы выхоўваюць у дзецях самыя лепшыя якасці. Кніга застаецца тым відам мастацтва, які аперуе словам. І менавіта ёй дадзены вялікія магчымасці пранікаць у духоўны свет чалавека, свет яго думак, пачуццяў. Чытанне закладвае ў дзіцяці маральныя каштоўнасці, вучыць спачуваць і суперажываць, дзівіцца і цешыцца.

Прывіваючы любоў да твораў дзіцячых пісьменнікаў, мы дапамагаем дзіцяці спазнаваць навакольны свет і сябе ў ім, фарміраваць маральныя пачуцці, развіваць успрыманне мастацкага слова.

Менавіта таму у рамках тыдня навучэнцам было прапанавана прыняць удзел у выставе на тэму “Мой любімы твор”. І ім гэтая ідэя вельмі спадабалася. У сваіх ілюстрацыях яны адлюстравалі ўпадабаных герояў, любімыя эпізоды кніг рускай і беларускай літаратуры.

 У гэты ж дзень быў распачаты конкурс на лепшага знаўцу рускай і беларускай мовы “Мовазнаўцы”. Руская і беларуская мова – складаныя навучальныя прадмет, але, адначасова, і сацыяльна значныя, бо дзяржаўныя мовы з’яўляюцца і сродкам зносін, і інструментам пазнання, і асновай нашай культуры. Веданне моў стварае ўмовы для паспяховага засваення ўсіх навучальных прадметаў. Без добрага валодання словам немагчыма ніякая пазнавальная дзейнасць. Асаблівая ўвага на конкурсе надавалася развіццю пісьмовай гаворкі навучэнцаў, выхаванню ў іх пачуцця мовы. Мэта        конкурса – праверыць веды і ўменні вучняў па мовах і выявіць лепшых знаўцаў, навучэнцаў, у якіх назіраецца высокі ўзровень правапісных навыкаў вывучаных і новых слоў.

   Акцыя "Фізкультхвілінкі па-беларуску" аб’яднала ўсю школу: настаўнікі ўсіх прадметаў праводзілі іх на беларускай мове. Дзецям вельмі спадабалася, што педагогі загадзя не ведалі, якую фізкультхвілінку трэба будзе правесці, таму адпачынак атрымаўся вясёлым і навучэнцы сапраўды змаглі атрымаць фізічную і эмацыйную разгрузку на ўроку.

Як часта мы думаем, што геніямі нараджаюцца? І напісаць верш можа толькі таленавіты чалавек. Гэта так, але толькі збольшага. Бо працуючы над сабой, спасцігаючы тую ці іншую “таямніцу”, мы можам хаця б дакрануцца да прыгожага, а можа быць і стаць творцамі. Навучэнцы нашай школы адкрывалі “таямніцы” вершаскладання на майстар-класе “Паэтычная старонка Беларусі”. Даведаліся пра тэорыю вершаскладання, навучыліся рыфмаваць, напаўняць радкі сэнсам, адчуваць рытм і нават напісалі бурымэ (верш, напісаны на загадзя вядомыя рыфмы). А натхненнем для іх стала наша Радзіма. Сэнс гэтага слова знаходзіцца ў непарыўным адзінстве з такімі паняццямі, як зямля, на якой мы нарадзіліся, народ, які яе насяляе, яго гісторыя, культура, прырода. Таму з поўнай упэўненасцю можна сцвярджаць, што тэма Радзімы – адна з асноўных і найважнейшых у творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Адбыўся лінгвістычны квэст «Тайны русского языка». У лінгвістычнай квэст-гульні ўдзельнікі дзеляцца на дзве каманды: «Знатоки» і «Лингвисты». Каманды выбіраюць капітана, які атрымлівае маршрутны ліст і карту маршрута. На кожнай станцыі іх чакаюць адказныя, якія ім уручаюць падказку і заданне. За кожнае заданне каманда атрымлівае балы, адказны на станцыі выстаўляе іх у маршрутны ліст. Пасля выканання задання камандзе ўручаецца адно слова ад прыказкі, якую неабходна сабраць да канца гульні. Перамагае тая каманда, якая набрала большую колькасць балаў.

У выніку пройдзеных выпрабаванняў каманда «Знатоков» заняла першае месца.

У рамках тыдня праводзіліся займальныя перапынкі «Кто быстрее», на якіх навучэнцы разгадвалі загадкі, шарады, рэбусы, дапаўнялі прыказкі прапушчанымі словамі. “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, на якіх навуэнцам трэба было знайсці прадмет, які з’яўляецца адказам на пастаўленыя пытанні і загадкі.

 

У гэты ж дзень навучэнцам была прапанавана крыжаванка па творах рускай літаратуры: у 5 класе па аповесці М. М. Прышвіна «Кладовая солнца», у 6–9 класах – па байках І.А. Крылова.

Была праведзена выстава фразеалагізмаў.

У душы ў кожнага чалавека жыве любоў да роднага краю, да сваёй малой Радзімы, дзе жылі яго продкі, дзе жыве ён сам. І каб гэтае пачуццё не згасла, каб кожны змог пранесці яго праз усё сваё жыццё, у нашай школе разам з дзецьмі была аформлена мастацка-дакументальная выстава «Любовью к Родине дыша», на якой былі прадстаўлены творы рускіх і беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, якія яны прысвяцілі роднай зямлі, з яе багатай, разнастайнай прыродай, гісторыяй і культурай.

Тыдзень выдаўся насычаным і незвычайным. Навучэнцы старэйшай школы прадэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры і рускай момове і літаратуры. Яны змаглі раскрыцца і рэалізаваць свае творчыя магчымасці. Пры падвядзенні вынікаў пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі, сертыфікатамі “Антыдвойка” і карыснымі прызамі.

Разделы сайта