Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.09.2022

Тыдзень роднай мовы

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

З 19.09.2022 па 23.09.2022 у ДУА “Пашкаўская базавая школа” праходзіў тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Асноўная мэта тыдня – павышэнне цікавасці вучняў да роднай мовы.

Задачы:

1. Стварыць умовы для маральнага, інтэлектуальнага і эмацыйнага самавыяўлення навучэнцаў.

2. Павысіць цікавасць навучэнцаў да беларускай мовы і літаратуры, да пазнання рэчаіснасці і самога сябе, а таксама выпрацоўцы самадысцыпліны і самаарганізацыі.

3. Выявіць здольных і высокаматываваных навучэнцаў.

Пры правядзенні мерапрыемстваў улічваліся ўзроставыя асаблівасці школьнікаў, іх інтарэсы і пажаданні, індывідуальныя схільнасці і здольнасці. Дадзеныя мерапрыемствы сталі добрай магчымасцю прадэманстраваць уменне і майстэрства вучняў.

Яшчэ да пачатку тыдня сярод навучэнцаў 8 – 9 класаў быў праведзены рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, мэтай якога было прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне паважлівага і адказнага станаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці.

У першы дзень была праведзена акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, таксама навучэнцы прынялі ўдзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

20.09.2022 – гастранамічны фэст “Беларуская кухня” і квэст-гульня “Фальклор, фальклор – душа народа”.

21.09.2022 – конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную мову”.

22.09.2022 – літаратурная гасцёўня.

23.09.2022 – круглы стол па пытаннях развіцця сучаснай беларускай літаратунай мовы.

Тыдзень выдаўся насычаным і незвычайным. Навучэнцы школы прадэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры. Яны змаглі раскрыцца і рэалізаваць свае творчыя магчымасці.

Разделы сайта